Тысячы лёнданцаў удзельнічалі ў суботу ў маніфэстацыі на Трафальгарскай плошчы супраць новых абмежавальных захадаў у сувязі з пашырэньнем эпідэміі COVID-19. Многія ўдзельнікі шэсьця былі бяз масак і выказваліся супраць абмежаваньня сваіх свабодаў.
Лёнданская паліцыя, аднак, папярэдзіла, што шматлюдныя сходы і акцыі ў цяперашніх умовах пагражаюць здароўю кожнага чалавека і яго сваякоў. Паліцыя таксама заявіла, што не пацерпіць актаў гвалту ці варожасьці да супрацоўнікаў праваахоўных органаў або іншых грамадзян. Пра гэта паведамляе Euronews.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другая хваля каранавірусу: у якіх краінах могуць аднавіць карантын?Брытанія сярод эўрапейскіх дзяржаваў найбольш цяжка пацярпела ад наступстваў пандэміі. 42 тысячы яе грамадзян сталі ахвярамі каранавіруснай інфэкцыі. На палове тэрыторыі Валіі, уключна са сталіцай Кардыфам, у канцы гэтага тыдня ўводзяцца абмежаваньні на перамяшчэньні людзей. Новыя абмежавальныя захады працягваюць абмяркоўвацца ў брытанскіх СМІ.