Марш зь дзяржаўнымі сьцягамі прайшоў у цэнтры Горадні. Ён сабраў каля 200 чалавек.
Дэманстранты сабраліся каля філярмоніі. Адзін з удзельнікаў паведаміў, што шэсьце дазволенае толькі зь дзяржаўнай сымболікай, папрасіў схаваць іншыя сьцягі. Людзі скруцілі сьцягі НОД і Савецкага Саюзу. Потым нехта ўсё ж дастаў сьцяг зь сярпом і молатам.
Марш пад музыку вайсковага аркестру і лёзунгі «За Беларусь» прайшоў праз стары мост, Савецкую плошчу да парку Жылібэра. Там дэманстранты ўсклалі кветкі каля Вечнага агню. Аднаго чалавека, які гукаў «Жыве Беларусь!», затрымалі перад пачаткам маршу.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.