З МЗС Беларусі звольнілі чарговага «неляяльнага» супрацоўніка

Пікет каля МЗС Беларусі, 18 жніўня

Пікет каля МЗС Беларусі, 18 жніўня

Старшы саветнік упраўленьня Эўропы МЗС Беларусі Андрэй Садоўскі звольнены паводле дамовы бакоў. Пра гэта ён напісаў у фэйсбуку.

Раней ён пісаў у сацыяльных сетках вершы з асуджэньнем пасьлявыбарчага гвалту.​

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ляшчэня прапанаваў стварыць рух «Я — грамадзянін»

Андрэй Садоўскі працаваў у апараце МЗС Беларусі, а раней у амбасадзе Беларусі ў Ізраілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рыхтуюцца звальненьні дзясяткаў «неляяльных» дыпляматаў, — Павал Латушка 

Сам Андрэй Садоўскі на звальненьне адрэагаваў у вершаванай форме:

Наниматель не очень доволен
(Нанесен его чести урон?).
Не вписался в формат и уволен
Был в связи с соглашеньем сторон...