У бліжэйшыя дні Латвія, Літва і Эстонія пашыраць сьпіс пэрсанальных санкцыяў для беларускіх чыноўнікаў, у якім неўязнымі будуць абвешчаны каля 100 чалавек.
Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэйм Літвы заклікаў урад пашырыць сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краінуПалітык таксама адзначыў, што краіны Балтыі пашыраць санкцыі стасоўна Беларусі, таму «гэты сьпіс ня будзе апошнім». Рынкевічс адзначыў, што Латвія, Літва і Эстонія прынялі рашэньне самыя пашыраць санкцыйны сьпіс, не чакаючы, калі аналягічнае рашэньне прыме і ўзгодніць Эўразьвяз.