Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэйм Літвы заклікаў урад пашырыць сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіну


Літоўскі парлямэнт 24 верасьня прыняў заклік да ўраду пашырыць сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Літву ў сувязі зь іх дачыненьнем да фальсыфікацыі выбараў і рэпрэсіяў.

У дакумэнце адзначаецца, што ўхвалены раней сьпіс з 30 беларускіх службовых асобаў, якім забаронены ўезд у Літву, «не зьяўляецца вычарпальным і павінен абнаўляцца».

«Мы сёньня здымаем маскі са 118 чалавек, — сказаў лідэр партыі „Зьвяз Айчыны — Хрысьціянскія дэмакраты Літвы“ Габрыелюс Ландсбергіс падчас абмеркаваньня ў Сэйме. — Мы ведаем, хто яны, і называем іх злачынцамі, таму яны ня змогуць уехаць на тэрыторыю Літвы. Мы таксама дасылаем сыгнал іншым, хто паддае рэпрэсіям, б’е, катуе людзей у Беларусі, што зь іх таксама здымуць маскі, што ў будучыні яны ня змогуць прыехаць у Літву».

31 жніўня Літва, Латвія і Эстонія ўвялі забарону на ўезд на іх тэрыторыі для 30 беларускіх службовых асобаў. У санкцыйны сьпіс, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, уключаныя сярод іншых: памочнік прэзыдэнта ў нацыянальнай бясьпецы Віктар Лукашэнка, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ігар Сергеенка і яго намесьнікі Максім Рыжанкоў, Вольга Чупрыс і Дзьмітры Круты, намесьнік кіраўніка справаў прэзыдэнта Генадзь Богдан, кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына і чальцы ЦВК Вадзім Іпатаў, Алена Дмухайла, Сьвятлана Кацуба, Ігар Плышэўскі, Алег Сьліжэўскі, Ірына Цалікавец, кіраўнік КДБ Валеры Вакульчык (3 верасьня прызначаны дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі), кіраўнік камітэту дзяржаўнага кантролю Іван Тэртэль (3 верасня прызначаны кіраўніком КДБ), старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG