Траціна ўкраінцаў падтрымлівае Лукашэнку, амаль палова — не

Акцыя ў падтрымку Беларусі ў Кіеве, 23 верасьня 2020 году

Амаль траціна ўкраінцаў у сытуацыі з масавымі пратэстамі пасьля выбараў у Беларусі падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку, паведамляе «Украінська правда» са спасылкай на вынікі апытаньня Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі.

Паводле інстытуту, 45,3% усіх украінцаў падтрымліваюць беларусаў, якія выходзяць на вуліцы пратэставаць супраць гвалту і фальсыфікацыі выбараў прэзыдэнта.

Аляксандра Лукашэнку падтрымліваюць 31,3% рэспандэнтаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна не прызнала Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі

На захадзе краіны падтрымка Лукашэнкі складае 20,3%, у цэнтры 26,5%, на поўдні 42%, на ўсходзе 44,9%.

Падтрымка ж удзельнікаў пратэстаў у Беларусі разьмяркоўваецца наступным чынам: захад — 58,5%, цэнтар — 50,6%, поўдзень — 32,6%, усход — 29,7%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі скасаваў свой візыт у Беларусь для ўдзелу ў форуме рэгіёнаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія краіны ўжо не прызналі Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам. Абнаўляецца