Увечары 23 верасьня на праспэкце Пераможцаў у Менску пачалі зьяўляцца арганізаваныя групы людзей
Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся з плякатамі каля гандлёвага цэнтру «Галерэя»
Да гандлёвага цэнтру прыяжджалі міліцэйскія аўтобусы і аўтазакі, але людзей не чапалі
Сотні чалавек рушылі па праспэкце Пераможцаў у накірунку стэлы. Карона — папулярны аксэсуар
Насупраць гатэля «Планета» каля тысячы чалавек выйшлі на праезную частку
Паводле ацэнак карэспандэнтаў Свабоды, на піку каля стэлы сабралася каля 5 тысяч дэманстрантаў
Пасьля 19-й гадзіны ля стэлы зьявіліся дзясяткі аўтазакаў, міліцэйскіх аўтобусаў і вадамётаў
Узброеныя байцы ў зялёнай форме без апазнавальных знакаў занялі тэрыторыю каля стэлы
Сілавікі пачалі выціскаць дэманстрантаў ад стэлы і з праезнай часткі праспэкту Пераможцаў
Пачаліся брутальныя затрыманьні. Сьлед дручка бачны на адным з затрыманых
Гэтай 60-гадовай жанчыне АМАП разьбіў галаву дручком
Яшчэ адна параненая ў выніку нападу сілавікоў жанчына
Вадамёты ў дзеяньні. Вадкасьць зь іх мае выразнае рудое адценьне, адчувальны пах
Сілавікі ўзброеныя ружжамі
Пасьля разгону людзі перамясьціліся да гандлёва цэнтру насупраць Палацу спорту. Там таксама пачаліся затрыманьні
Людзі схаваліся ў гандлёвым цэнтры «Галерэя»
Служба аховы не пусьціла ў яго сілавікоў, паведаміў карэспандэнт Свабоды
Па словах відавочцаў, мініаўтобус ГУБАЗіК справакаваў аварыю каля гандлёвага цэнтру, у якой сутыкнуліся тры аўтамабілі
Кіроўцу пазадарожніка, які трапіў у аварыю, забралі сілавікі
Сілавікі перакрылі рух на Нямізе, утварыўся вялізны затор
У разгоне і затрыманьнях дэманстрантаў на Нямізе ўдзельнічалі байцы ГУБАЗіКа МУС на чале з іх кіраўніком Мікалаем Карпянковым (на фота з дручком у кепцы). Тым самым, які разьбіў вітрыну кавярні падчас аднаго зь нядзельных пратэстаў
Сілавікі затрымалі дзясяткі чалавек на Нямізе
Людзі абступілі машыну ГУБАЗіК пасьля затрыманьня хлопца, патрабавалі выпусьціць яго
На людзей кінулася вялікая група апэратыўнікаў у джынсах і ў шлемах, яны разагналі натоўп
Пасьля таго, як з фургоны выйшлі меркавана супрацоўнікі ГУБАЗіК на Нямізе прагучалі стрэлы
Сілавікі перасьледавалі і жорстка затрымлівалі людзей па дварах каля перакрыжаваньня вуліцы Няміга і праспэкту Пераможцаў
Пратэстоўцы не аднойчы перакрывалі рух транспарту на Нямізе