Артыстку Горадзенскага драматычнага тэатру Лізавету Мілінцэвіч звольнілі.
Яна грала ў нядзельным спэктаклі, які спынілі праз затрыманьне актораў тэатру сілавікамі ў балаклавах.
Елізавета адмовілася пісаць дырэктару тлумачэньне, ці была яна ініцыятаркай зрыву спэктаклю.
Свабодзе стала таксама вядома, што ўвечары 22 жніўня з артыстамі драмтэатру хоча сустрэцца новы старшыня Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Каранік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акторы горадзенскага драмтэатру спынілі спэктакль, даведаўшыся, што іх калег затрымалі на маршы. Іх пачалі звальняць. ВІДЭА