Выцеку пэрсанальных дадзеных супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не было, заявіла ў эфіры тэлеканалу «Расея-24» прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава, перадае ТАСС.
Паводле Чамаданавай, канфідэнцыяльнай інфармацыі пра супрацоўнікаў апублікавана не было, у сеціве апублікавалі сьпіс чатырохгадовай даўнасьці.
— Відавочна, што за гэты час шэраг супрацоўнікаў перайшлі ўжо на іншыя пасады, у іншыя падразьдзяленьні і ведамствы. Некаторыя звольніліся ў сувязі з выслугай гадоў, — цытуе прэс-сакратарку Sputnik. by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «200 сілавікоў папрасілі выключыць іх з базы Nexta і гатовыя сысьці», — Яраслаў Ліхачэўскі з By_SOLЧамаданава назвала непраўдзівымі паведамленьні аб масавых звальненьнях супрацоўнікаў з праваахоўных органаў і пра тое, што пасьля апублікаваньня сьпісаў з дадзенымі многія зьвярнуліся па дапамогу і абаронай у розныя фонды, піша Tut.by.
— За восем месяцаў бягучага году з органаў унутраных спраў звольнілася на 11% менш міліцыянтаў, чым за аналягічны пэрыяд 2019 году. Так што ніякага кадравага адтоку ў ведамстве не адбываецца, — заявіла яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «30% — гэта сілавікі». Хто зьвяртаецца па дапамогу фондаў беларускай салідарнасьці і як яны працуюць