Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«200 сілавікоў папрасілі выключыць іх з базы Nexta і гатовыя сысьці», — Яраслаў Ліхачэўскі з By_SOL


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тысячы сілавікоў зьвярнуліся па дапамогу ў незалежныя ініцыятывы, якія абяцаюць падтрымку тым, хто адмовіцца выконваць антызаконныя дзеяньні і спыніць перасьлед удзельнікаў пратэстаў у Беларусі.

Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу «Дождь» сказаў заснавальнік стартапу Deepdee Яраслаў Ліхачэўскі, які замест IT-бізнэсоўца Мікіты Мікады дапамагае звольненым супрацоўнікам МУС Беларусі ў праекце By_SOL. Мікада быў вымушаны прыпыніць свой удзел у праекце пасьля арышту чатырох супрацоўнікаў менскага офіса ягонай кампаніі PandaDoc.

Пасьля таго, як тэлеграм-канал Nexta Live апублікаваў дадзеныя 1003 беларускіх сілавікоў з імёнамі, датамі нараджэньня, месцам службы і званьнямі, частка гэтых асобаў зьвярнулася да ініцыятараў фондаў.

«Учора была апублікаваная тысяча імёнаў сілавікоў, і 200 учора ж прыйшлі да нас з заявамі і просьбай выключыць іх з базы, з заявамі, што яны гатовыя сыходзіць і ня ўдзельнічаць у гэтым», — сказаў Ліхачэўскі.

Дэананімізацыю ён назваў вельмі эфэктыўным спосабам прыцягненьня сілавікоў да дыялёгу.

«Як толькі мы кажам: мы ведаем, хто вы, вашыя імёны, вашыя пасады, дзе вы служыце, дзе жывяце, вашыя нумары тэлефонаў, у некаторых выпадках нават перапіску з каханкамі, то яны пачынаюць больш актыўна камунікаваць зь беларускім грамадзтвам», — сказаў Ліхачэўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG