Тэрміны паставак эўрапейскіх грузаў у Расею праз Беларусь пасьля рашэньня аб узмацненьні кантролю на беларускай мяжы даходзяць да пяці дзён, піша «Коммерсант».
Як патлумачыў выданьню бізнэс-амбудсмэн у пытаньнях транспарту і лягістыкі Ігар Рэбельскі, рашэньне беларускіх уладаў наўпрост б’е па расейскім бізнэсе. Калі летась у Беларусі даглядалася адна са ста транзытных фураў, то ў апошнія два тыдні практычна ўсе машыны адпраўляюцца на дагляд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санкцыі Лукашэнкі супраць Літвы і Польшчы ўдараць па Беларусі — літоўскі прэм’ерРасейскім лягістычным апэратарам, якія маюць кансалідаваныя склады ў Літве, нявыгадна накіроўваць машыну праз польска-беларускі ўчастак мяжы, адзначае Рэбельскі. Сытуацыя ўскладняецца тым, што да канца году Расея забароніць ўвоз без маркіроўкі значнай часткі спажывецкіх тавараў — абутак, тэкстыль, шыны, фотатэхніка і г.д. Якраз тыя тавары, якія складаюць значную частку эўрапейскага імпарту. Цяпер уся маркіроўка ажыцьцяўляецца на літоўскіх складах.
Дырэктар падразьдзяленьня Global Supply Chain кампаніі FM Logistic Аляксей Місаіла адзначае, што прыгранічныя тэрміналы ў Берасьці і Каменным Логу перапоўненыя і фуры адпраўляюць на дагляд ў Менск. Ён нагадвае, што на транзыт праз Беларусь прыпадае больш за дзьве траціны аўтаперавозак з Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка абвясьціў пра закрыцьцё межаў. Што гэта значыць і наколькі магчыма?Пачынаючы ад 10 верасьня міжнародныя аўтаперавозчыкі пачалі атрымліваць папярэджаньні, што фуры зь Літвы, Латвіі, Эстоніі будуць затрымліваць на мяжы для дагляду.
Праз тыдзень Аляксандар Лукашэнка падчас жаночага форуму заявіў, што мусіць «закрые межы з Польшчай і Літвой і ўзмацніць кантроль з боку Ўкраіны».
Сьледам мытнікі паведамілі пра ўзмацненьне кантролю на мяжы з Эўразьвязам, хоць пра поўнае закрыцьцё гаворка ўжо не вялася.