У Маскве лічаць дэбаты ў Радзе правоў чалавека ААН наконт Беларусі спробай умяшаньня ва ўнутраныя справы краіны, а прынятую па іх выніках рэзалюцыю юрыдычна нікчэмнай, заявілі ў МЗС РФ.
У заяве ведамства гаворыцца, што заходнія дзяржавы выкарыстоўваюць Раду правоў чалавека ААН «у мэтах дэлігітымізацыі ўлады ў асобна ўзятай краіне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада ААН заклікала ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі і пачаць дыялёг з апазыцыяйУ паведамленьні адзначаецца, што падчас дэбатаў старшыня РПЧ Элізабэт Ціхі-Фісльбэргэр прадэманстравала відэазварот Сьвятланы Ціханоўскай, што, на думку МЗС Расеі, не сумяшчаецца з нэўтральным статусам старшынства ў калектыўных органах ААН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея назвала запрашэньне Ціханоўскай у Брусэль «умяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі»