Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў, што прызначыць судзьдзёй Вярхоўнага суду «вельмі таленавітую жанчыну». У друку фігуруе імя Эмі Коні Барэт, судзьдзі фэдэральнага апэляцыйнага суду, якая карыстаецца вялікім аўтарытэтам сярод кансэрватараў.
СМІ паведамляюць пра яе як пра першую кандыдатуру на месца Рут Гінзбург, якая памерла ў пятніцу ў веку 87 гадоў. Апошнім часам Гінзбург лічылася бясспрэчным лідэрам лібэральнага крыла Вярхоўнага суду, адзначае «Голас Амэрыкі».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Сэнат, большасьць у якім належыць рэспубліканцам, неадкладна разгледзець будучае вылучэньне кандыдатуры кансэрватыўнага судзьдзі на вакантнае месца ў Вярхоўным судзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: Расея мае супэрзброю. Трамп: расейцы скралі яе ў ЗШААднак падтрымка кандыдата ў Сэнаце не гарантаваная нават пры рэспубліканскай большасьці. Звычайна праверкі і слуханьні з удзелам кандыдата ў Вярхоўны суд займаюць некалькі месяцаў.
Кандыдат у прэзыдэнты ад дэмакратаў Джо Байдэн лічыць, што любое галасаваньне па кандыдатуры новага судзьдзі павінна праводзіцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 3 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асноўная частка крэдыту Беларусі пойдзе на доўг перад «Газпромам», — міністар фінансаў Расеі