Падчас сёньняшняга разгону пратэстнага маршу ў Горадні камандзір горадзенскага АМАПу Віктар Краўцэвіч ня толькі кіраваў сваімі падначаленымі, але і сам удзельнічаў у затрыманьнях.
На фота зь Віленскага завулку бачна, як ён з прымяненьнем прыёма на ўдушэньне затрымлівае пратэстоўца. Марш праходзіў менш за гадзіну, затрымалі дзясяткі чалавек.