Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вам, напэўна, зараз прэмію ў Польшчы выпішуць». Як затрымлівалі прафэсара з Горадні


АМАП разганяе шэсьце ў Горадні
АМАП разганяе шэсьце ў Горадні

Горадзенскага доктара гісторыі Алеся Смалянчука затрымалі падчас маршу салідарнасьці ў Горадні 20 верасьня.

Яго завялі ў аўтазак адным зь першых, на Віленскім завулку. Там адбыліся асноўныя затрыманьні сёньня.

Яго самога ня білі, але ён бачыў мажнага мужчыну, які ляжаў на падлозе ў аўтазаку без прытомнасьці. Потым бачыў яшчэ аднаго хлопца, якога пабілі пры затрыманьні. Той скардзіўся, што баліць бок, нібыта зламаная рабрына, і пабіты локаць.

Алесь Смалянчук
Алесь Смалянчук

Аўтазак з 14 чалавек, дзе быў Смалянчук, прывезьлі ў Кастрычніцкі РАУС. Мужчын паставілі тварам да сьцяны. Жанчын трымалі асобна.

«Калі цягнулі, то гарэлі ў хлопцаў вочы... А потым падкрэсьленая ветлівасьць. „Паветра няма“, — нехта крычыць. Уключаюць паветра ў аўтазаку. Жанчынам давалі ваду. У РАУС размаўлялі на „вы“», — кажа пра ўмовы гісторык.

Калі міліцыянты даведаліся, што перад імі прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту, то акцэнтавалі на гэтым увагу. «Вам, напэўна, зараз прэмію ў Польшчы выпішуць? Гэта я пытаюся з чыстай цікаўнасьці», — узгадаў словы міліцыянта Смалянчук.

Ён вырашыў не адказваць на такое пытаньне.

Гісторыку прапанавалі пагутарыць, але ён адказаў: «Вы не зразумееце».

Урэшце Смалянчуку выпісалі адміністрацыйны пратакол за ўдзел у недазволеным масавым мерапрыемстве і адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG