«Стратэгія мірнага пратэсту сур’ёзна дыскрэдытаваная ў Менску, а параза беларускай рэвалюцыі робіць яе падзеяй сусьветнага маштабу», — лічыць доктар палітычных навук і выкладчык Лёнданскай школы эканомікі Ўладзімір Пастухоў.
У расейскай «Новой газете» ён апублікаваў вялікі артыкул зь вельмі пэсымістычным прагнозам для Беларусі. У інтэрвію Дзьмітрыю Гурневічу ён тлумачыць, што беларусы робяць ня так, і як трэба — так.
Сьцісла:
- Паўнавартаснай рэвалюцыйнай сытуацыі ў Беларусі да пачатку пратэстаў і не было
- Імпульс пратэстам далі «дубаломныя» паводзіны ўлады, якая вельмі жорстка здушыла першыя пратэсты
- Нянавісьць, якая ідзе ня толькі і ня столькі «зьверху», колькі «зьнізу» — прыкмета схаванай або адкрытай грамадзянскай вайны
- Беларускія сілавікі дзейнічалі ініцыятыўна, творча і ад душы. Так прымусіць нельга, так паводзяць сябе толькі тады, калі ёсьць яшчэ і ўласны інтарэс
- Гандызм у Беларусі — утопія. Ён добры з брытанцамі, якія шануюць правілы, а не зь людзьмі без эмпатыі
- Падзеі ў Беларусі паказалі мінімальны раскол лукашэнкаўскай эліты
- Беларуская рэвалюцыя стварыла новы субʼект дзеяньня. За гэты месяц у Беларусі нарадзілася нацыя, і яна ўжо нікуды ня дзенецца
- Сілы рэакцыі пад ціскам нацыі могуць самі замяніць Лукашэнку
- Адзін з урокаў Беларусі ў тым, што пасіўнае непрыняцьце ўлады няшмат дае для зьмены рэжыму, нават калі абсалютная большасьць лічыць рэжым амаральным
- Беларусы ўчынілі подзьвіг — арганізавалі пратэст бязь лідэраў. Але пратэст на вуліцах ня дасьць плёну, калі няма пляну і лідэраў
- Сытуацыя ў Беларусі ўжо ніколі ня будзе такой, як да 9 жніўня. Яна заўсёды будзе дынамічнай
- Беларуская рэвалюцыя ў палітычным сэнсе, як адзінкавы акт, скончаная
- Беларуская рэвалюцыя ў гістарычным сэнсе — толькі пачалася