Як падчас разгону Жаночага маршу ў Менску затрымлівалі Ніну Багінскую. ВІДЭА

Затрыманьне Ніны Багінскай. 19 верасьня.

Адна з найстарэйшых удзельніц сёньняшняга Маршу жанчын у Менску — 73-гадовая Ніна Багінская.

АМАПаўцы ў балаклавах падчас разгону акцыі затрымалі і яе. Пазьней яе адпусьцілі з аўтазаку.

Усяго, паводле ацэнак карэспандэнтаў Свабоды, у Менску было затрымана некалькі соцень жанчын. Некаторым падчас разгону стала блага, ім выклікалі хуткую мэдычную дапамогу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі ў балаклавах разагналі жаночы марш ў Менску. Сотні затрыманых. ФОТА