Прэтэндэнт на найвышэйшую пасаду падчас сёлетніх выбараў Валер Цапкала зьвярнуўся да супрацоўнікаў праваахоўных органаў Беларусі з заклікам успомніць прысягу.
«Калі вы бачыце, што паступае незаконны загад — патрабуйце, каб гэты загад быў аддадзены ў пісьмовым выглядзе. Найпрасьцейшы спосаб — кіравацца законам», — напісаў бізнэсовец і экс-дыплямат у сваім тэлеграм-канале.
На гэтай падставе можна будзе судзіць тых, хто аддаваў злачынныя загады, лічыць ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цапкала: «Юрысты рыхтуюць дакумэнты для прыцягненьня Лукашэнкі да адказнасьці ў судзе ў Гаазе»Валер Цапкала зьехаў зь Беларусі неўзабаве пасьля таго, як Міністэрства ўнутраных справаў усчало супраць яго крымінальную справу. Таксама ён сьцьвярджаў, што існавала рэальная пагроза забраньня іхных дзяцей у прытулак.
Пасьля завяршэньня прэзыдэнцкай кампаніі пакінула Беларусь і ягоная жонка Вераніка Цапкала, якая ўваходзіла ў аб’яднаны штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.