Падчас праўладнага жаночага форуму 17 верасьня ігуменьня горадзенскага праваслаўнага манастыра Гаўрыіла выказала ўласную думку аб пасьлявыбарных падзеях у Беларусі.
Так пракамэнтаваў прадстаўнік Беларускага экзархату РПЦ Сергій Лепін выказваньні манахіні, якія многім здаліся далёкім ад духоўных канонаў хрысьціянства.
«Так, яна прысутнічала на мерапрыемстве з дабраславеньня мітрапаліта, але сам ён ня быў інфармаваны аб тым, што гэта ня проста нейкае „жаночае“ мерапрыемства, а з пэўным палітычным падтэкстам. Ці быў парушаны прынцып неўмяшаньня ў палітыку яе прамовай? Відаць, так. Але ў кожным разе матушка выказала сваю думку, якую просім не атаясамліваць з усёй БПЦ», — адзначыў Сергій Лепін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МУС Украіны: Лукашэнка падобна зусім зьехаў з глуздуСярод іншага ў сваім выступе ігуменьня назвала апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі «сэктантамі», а таксама зганьбіла нацыянальныя сымбалі Беларусі.