Аднаго з самых тытуляваных трэнэраў Беларусі, нязьменнага кіраўніка зборнай фрыстайлістаў Мікалая Казеку пазбавілі імянной прэзыдэнцкай стыпэндыі, паведамляе Sport.tut.by са спасылкай на адпаведны дакумэнт.
У дакумэнце РЦАП у фрыстайле з подпісам дырэктара паведамляецца, што Мікалай Казека пазбаўлены імянной стыпэндыі прэзыдэнта. Акрамя таго, зь яго спаганяюць сродкі, выплачаныя «у пэрыяд з 2019/07/13 па 2020/06/02» (як адміністрацыйнае спагнаньне). У лісьце яму прапануюць вярнуць гэтыя грошы ў добраахвотным дасудовым парадку.
У РЦАП у фрыстайле Tut.by пацьвердзілі сапраўднасьць дакумэнту, а таксама сказалі, што 16 верасня Казека быў азнаёмлены зь ім.
На дакумэнце ёсьць камэнтар зь яго подпісам: «Зьвярнуўся да міністра зь лістом-зваротам па тлумачэньне аб сутнасьці прэтэнзій па вяртаньні атрыманых сродкаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядомыя беларускія спартоўцы заклікалі калегаў аб’яднацца і падтрымаць пратэстыМікалай Казека стаў падпісантам адкрытага ліста спартоўцаў з асуджэньнем гвалту сілавікоў і фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Ён крытычна выказваўся пра дзеяньні ўлады.
Казека — заслужаны трэнэр Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам беларускія фрыстайлісты заваявалі сем мэдалёў на шасьці Алімпійскіх гульнях, у тым ліку чатыры залатыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўны трэнэр па фрыстайле: У нас дома гасьцявалі Крапіва, Мележ, Броўка і Шамякін