«Злучаныя Штаты Амэрыкі накіравалі каля 20 мільёнаў даляраў на арганізацыю антыўрадавых акцый у Беларусі», — кіраўнік Службы вонкавай выведкі Расеі. Яго словы прыводзіць агенцтва «Інтэрфакс».
Паводле Сяргея Нарышкіна, ЗША намагаюцца арганізаваць у Беларусі «каляровую рэвалюцыю» і антыканстытуцыйны пераварот.
«На гэтыя грошы ажыцьцяўлялася фармаваньне сеткі «незалежных блогераў» і інфармацыйных акаўнтаў у сацсетках, падрыхтоўка актывістаў да правядзеньня вулічных акцый... З найбольш пэрспэктыўнымі займаліся спрактыкаваныя амэрыканскія інструктары «негвалтоўных пратэстаў».
«ЗША ўзялі Ціханоўскую пад шчыльную апеку нароўні зь іншымі беларускімі апазыцыйнымі актывістамі». — заявіў Сяргей Нарышкін.
Амэрыка, як заявіў Нарышкін, настойвае ў кантактах з эўрапейскімі партнэрамі на ціску на Менск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта табе за труну!» Студэнта-расейца высылаюць зь Беларусі, хаця тут жыве ягоная сям’я