Навукоўцы зь Пітсбурскага ўнівэрсытэту выявілі бялок, здольны цалкам нэўтралізаваць каранавірус новага тыпу нават пры мінімальнай дозе. Выяўлены бялок здольны ўваходзіць у кантакт з S-бялком каранавірусу, пранікаць унутр яго і зьнішчаць.
Размова ідзе пра бялковае злучэньне, якое ў дзесяць разоў меншае за поўнапамернае антыцела, якое выкарыстоўваецца для стварэньня прэпарату Ab8 супраць COVID-19, гаворыцца ў дасьледаваньні, апублікаваным у панядзелак навуковым часопісе Cell.
У дасьледаваньні адзначаецца, што гэты прэпарат паказаў высокую эфэктыўнасьць у прафіляктыцы і лячэньні каранавіруснай інфэкцыі сярод мышэй і хамякоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранік расказаў, якой будзе другая хваля каранавірусу ў Беларусі«Ab8 ня толькі мае патэнцыял у тэрапіі COVID-19, але і разглядаецца як прафіляктычны сродак для прадухіленьня заражэньня людзей каранавірусам новага тыпу», — сказаў адзін з аўтараў дасьледаваньня Джон Мэларс.