У Сочы сустракаюцца Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. Сустрэча праходзіць на фоне пратэстаў, якія ў Беларусі працягваюцца больш за месяц. Журналісты назвалі гэтую сустрэчу «максымальна закрытай». Якія тэзы агучылі на «публічнай» частцы?
- Беларусы самі, без падказак звонку, павінны разабрацца ў сытуацыі, якая склалася ў краіне
- Масква застаецца прыхільнай усім дамоўленасьцям зь Беларусьсю, у тым ліку дамоўленасьці па АДКБ і «саюзнай дзяржаве»
- Расея дасьць Беларусі крэдыт на $1,5 млрд
- Пасьля вучэньняў расейскія вайскоўцы вернуцца зь Беларусі дадому
- Крэмль ведае аб прапанове Лукашэнкі пачаць працу над рэформай Канстытуцыі. «Лічу, што гэта лягічна, своечасова, мэтазгодна», — сказаў Пуцін.
Пасьля гадзіны непублічных перамоваў гэта агучылі на «публічнай» частцы. Затым перамовы аднавіліся ў закрытым фармаце, трываюць тры зь лішкам гадзіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская пракамэнтавала расейскі крэдыт Лукашэнку: «Гэта падоўжыць яго агонію»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заяўляў, што Расея дасьць мільярд, Пуцін даў нават больш ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра «чырвоныя лініі» падчас пратэстаў: «Пакуль іх ніхто не парушаў»