Рада ААН у правах чалавека пагадзілася правесьці тэрміновыя дэбаты аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Яны пройдуць 18 верасьня.
З заклікам правесьці тэрміновыя дэбаты зьвярнуўся Эўразьвяз. 25 з 47 краін – сяброў Рады выказаліся ў падтрымку гэтай прапановы, толькі дзьве былі супраць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН заклікала ўлады Беларусі спыніць ужываньне сілы супраць мірных дэманстрантаўВярхоўны камісар ААН у пытаньнях правоў чалавека Мішэль Бачэлет на адкрыцьці сэсіі Рады ў Жэнэве 14 верасьня заявіла, што ўсе паведамленьні пра рэпрэсіі, празьмернае ўжываньне сілы, катаваньні і выкраданьні ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі павінны быць належным чынам расьсьледаваны, а вінаватыя прыцягнуты да адказнасьці.