14 верасьня ў Сочы заплянаваная сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
З гэтай нагоды кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да расейскага кіраўніка.
«Што б вы ні прынялі і пра што б вы ні дамовіліся падчас сустрэчы ў Сочы — гэта ня будзе мець законнай моцы», — адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хай нас будуць сотні тысяч!» Сьвятлана Ціханоўская дала старт кампаніі «Я/Мы Каардынацыйная рада»Паводле яе, усе дамовы, падпісаныя з Лукашэнкам, будуць перагледжаныя новай уладай, бо беларускі народ адмовіў яму ў даверы і падтрымцы на прэзыдэнцкіх выбарах.
«Я вельмі шкадую, што вы вырашылі весьці дыялёг з узурпатарам, а не зь беларускім народам», — зьвярнулася Сьвятлана Ціханоўская да Ўладзіміра Пуціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыбыў у Сочы на сустрэчу з Пуціным