Як заявіла прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава, у Берасьці блізу 17-й гадзіны 13 верасьня ўдзельнікі пратэту заблякавалі рух транспартных сродкаў на скрыжаваньні праспэкту Машэрава і бульвару Касманаўтаў.
«Каля тысячы чалавек у цэнтры скрыжаваньня вадзілі карагоды, сьпявалі песьні і выкрыквалі розныя лёзунгі, — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале. — Сваімі дзеяньнямі ўдзельнікі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства стварылі рэальную пагрозу бясьпецы дарожнага руху іншым яго ўдзельнікам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці міліцыя выкарыстала супраць дэманстрантаў вадамёт. ВІДЭАЗ мэтай аднаўленьня нармальнай жыцьцядзейнасьці грамадзянаў і бясьпекі дарожнага руху быў выкарыстаны вадамёт, — патлумачыла Чамаданава.