Сілавікі пачалі ўжываць спэцтэхніку, страляюць у паветра і распыляюць газ.
Як паведамляюць відавочцы, у Берасьці супраць пратэстоўцаў былі ўжытыя вадамёты, сьледам пайшлі экіпаваныя сілавікі.
Тым часам з Наваполацку паступаюць навіны пра тое, што гараджане, каб спыніць затрыманьні, выціснулі амапаўцаў.
А ў Менску насупраць гандлёвага цэнтру Palazzo пратэстоўцы пачалі ўзводзіць барыкады з дарожных агароджаў.