У распараджэньні парталу Tut.by апынуўся дакумэнт пад назвай «Обращения улица_с 09.08.2020». У ім зьвесткі пра больш за 1100 чалавек, якія зьвярталіся па мэдычную дапамогу, а таксама апісаньне траўмаў.
Tut.by змог праверыць гэтую інфармацыю ў пяці клініках Менска, іх зьвесткі практычна цалкам супадаюць з пазначаны ў дакумэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У бацьку стралялі са сьпіны ва ўпор». Што кажа дачка пра сьмерць берасьцейца ад раненьня ў галавуНасупраць аднаго «невядомага» ўказаная «сьмерць да прыезду». Праўдападобна, гэта быў Аляксандр Тарайкоўскі: названыя час і месца супадаюць з абставінамі яго сьмерці.
Згодна з дакумэнтам, у Менску дапамога спатрэбілася 1140 асобам. Вось дыягназы некаторых пацярпелых:
- агнястрэльная пранікальнае раненьне жывата, эвэнтрацыя тонкага кішачніку
- адкрытая траўма грудной клеткі, траўматычны шок
- мінна-выбуховая траўма сьцягна, ЧМТ сярэдняй ступені цяжкасьці, удары мяккіх тканак галавы
- аскепкавае раненьне шыі, правага перадплечча
- пранікальнае аскепкавае раненьне пярэдняй паверхні шыі
- хімічны апёк кан’юнктывы празарокі абодвух вачэй
- агнястрэльныя раны тулава, правай нагі
- ірваная рана абедзьвюх ступняў, рана твару
- пералом асновы ці скляпеньня чэрапа.
У некаторых пацярпелых месцам звароту паказаны 1-ы завулак Акрэсьціна, 36 — пад гэтым адрасам знаходзіцца Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў. Адтуль шпіталізавалі каля 50 чалавек. Пацыентам ставілі розныя дыягназы: множныя ўдары мяккіх тканак, грудной клеткі, гематомы сьцёгнаў і ягадзічнага абшару, выцятыя раны цемя-скроневага абшару, а таксама пераломы рэбраў, рук, пальцаў, закрытую ЧМТ.
Некаторыя паступалі з сутаргавым прыступам, станам пасьляэпілептычнага прыступу, траўмамі вачэй, гіпэртанічным крызам, закрытым пераломам правай каленнай рэпкі са зрухам адломкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мастак Кузьміч: Я прачынаўся ад таго, што пераставаў дыхацьУ некаторых выпадках месцам звароту пазначаны розныя РУУС Менску. Так, 10 жніўня зь Ленінскага РУУС шпіталізавалі двух чалавек: аднаго з рэзанымі ранамі абодвух сьцёгнаў, другога ў стане пасьля электратраўмы.
12 жніўня зь Першамайскага РУУС шпіталізавалі чалавека з закрытай ЧМТ, страсеньнем галаўнога мозгу, ударам мяккіх тканак галавы і крыжа, множнымі гематомамі ніжніх канцавінаў. 13 жніўня зь Ленінскага РУУС забралі чалавека з закрытай ЧМТ, страсеньнем галаўнога мозгу, ударам мяккіх тканак цемяннога абшару, пераломам носу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «20-гадовую студэнтку ва ўпор расстрэльвалі гумавымі кулямі». Сям’я пра катаваньні на АкрэсьцінаВялікі наплыў зафіксаваны 14 і 15 жніўня ў 6-й гарадзкой лякарні пасьля таго, як з ЦІП на Акрэсьціна сталі адпускаць затрыманых. Вось некаторыя дыягназы:
- пералом верхняй сківіцы і выцятая рана твару
- адкрыты траўматычны пералом скулічнай косткі
- закрыты траўматычны пералом скулічнай дугі са зрухам адломкаў, параарбітальная гематома правага вока
- адкрыты траўматычны пералом ніжняй сківіцы у франтальным аддзеле бяз зруху адломкаў
- адкрыты траўматычны пералом скулічна-арбітальнага комплексу справа са зрухам касьцяных адломкаў
- выцята-рваная рана левага брыва, гематома верхняга і ніжняга павекаў левага вока, гематома надброўнага абшару зьлева
- траўматычная пэрфарацыя бубеннай балоны вуха справа, ранкі правага каленнага суставу, рэзаная рана правага падкаленнага абшару.
У 29 чалавек знойдзены ў крыві этанол. Яшчэ ў 31 адзначылі прыкметы алькагольнага ап’яненьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар Караеў: больш гуманнай міліцыі няма ў сьвеце, а нас троляць сінякамі31 жніўня кіраўнік МУС Юры Караеў паведаміў пра 131 пацярпелага супрацоўніка. У сьпісах, якія апынуліся ў распараджэньні парталу, згаданы 1 пацярпелы праваахоўнік з вывіхам на ўзроўні прыдалоньня.
11 жніўня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за першыя два дні пратэстаў пацярпелі крыху больш за 200 чалавек. 14 жніўня тэлеграм-канал ведамства напісаў, што асноўнай частцы была аказаная дапамога ў амбулаторных умовах, агулам шпіталізаваныя 150 чалавек.