Амбасадар Украіны накіраваў ноту ў МЗС Беларусі за парушэньне Венскай канвэнцыі

Пасол Украіны Ігар Кізім

Амбасадар Украіны Ігар Кізім накіраваў ноту ў Міністэрства замежных справаў Беларусі ў сувязі з парушэньнем Венскай канвэнцыі, паведамілі Радыё Свабода ў пасольстве Ўкраіны ў Менску.

Падставай стала праверка на беларускай мяжы аўтамабілю Ігара Кізіма, які пасьля кансультацыяў у Міністэрстве замежных справаў Украіны вяртаўся з Кіева ў Менск.

На мяжы амбасадар папярэдзіў беларускіх памежнікаў, што іхныя патрабаваньні не адпавядаюць Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных стасунках, і заявіў, што напіша ноту ў МЗС Беларусі ў выпадку яе парушэньня, што не спыніла памежнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Улада робіць жахлівую памылку». Інтэрвію экс-кіраўніка «прэзыдэнцкага пулу» расейскай журналістцы Сабчак перад арыштам

Венская канвэнцыя прадугледжвае недатыкальнасьць маёмасьці і транспарту дыпляматаў.

11 верасьня Памежны камітэт Беларусі апублікаваў відэа праверкі аўтамабіля амбасадара, адмаўляючы парушэньне канвэнцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы пачынаем дыпляматычную вайну». Беларускія памежнікі апублікавалі відэа, як аглядалі машыну амбасадара Ўкраіны