Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы пачынаем дыпляматычную вайну». Беларускія памежнікі апублікавалі відэа, як аглядалі машыну амбасадара Ўкраіны


Амабасадар Украіны Ігар Кізім
Амабасадар Украіны Ігар Кізім

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі апублікаваў відэа агляду аўтамабіля амбасадара Ўкраіны Ігара Кізіма пасьля перасячэньня ўкраінска-беларускай мяжы.

На відэа супрацоўнік амежнага пункту пропуску «Новая Гута» кажа амбасадару, што «ў адпаведнасьці з заканадаўствам на яго ўскладзеныя абавязкі па ажыцьцяўленьні памежнага кантролю», у тым ліку агляду аўтамабіля і просіць адчыніць багажнік.

Ігар Кізім нагадаў памежніку, што паводле Венскай канвэнцыі агляд асабістага багажу дыплямата пры перасячэньні мяжы краіны, дзе ён працуе, не праводзіцца, калі на тое няма важкіх прычын.

На што памежнік адказаў, што ня хоча аглядаць асабісты багаж амбасадара, а проста прапануе яму адкрыць заднія дзьверы аўтамабіля, каб ён агледзеў багажнік. «Асабістыя рэчы мы надглядаць не зьбіраемся», — сказаў памежнік.

Ігар Кізім адкрыў багажнік, але папярэдзіў, што напіша ноту ў МЗС Беларусі. «Мы пачынаем дыпляматычнцую вайну. Вы хочаце гэтага?» — сказаў амбасадар.

10 верасьня ў інтэрвію ўкраінскаму выданьню hromadske.ua Ігар Кізім заявіў, што «за 27 гадоў працы ні разу не сутыкаўся з такім стаўленьнем да амбасадара Ўкраіны» і падкрэсьліў, што гэта «ўвогуле не адпавядае дыпляматычнай практыцы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG