«Узамен на расейскую падтрымку аўтакрат рыхтуецца распрадаць сваю краіну», — піша брытанскі часопіс The Еconomist, які крытыкуе пасіўную пазыцыю Эўразьвязу ў дачыненьні да ўладаў Беларусі.
Беларуская апазыцыя нацэленая на мірныя перамовы зь непрызнаным прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, аднак аўтарытарны лідэр адмовіўся ад перамоваў, піша The Economist.
Пуцін зьвярнуўся да заходніх лідэраў з просьбай ня ўмешвацца ў сытуацыю ў Беларусі, паабяцаўшы «падтрымаць Беларусь» уласнымі праваахоўнымі сіламі, калі ўзьнікне такая неабходнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін прызнаў выбары ў Беларусі легітымнымі: «У сьвеце не існуе нічога ідэальнага»Рэакцыя Захаду на беларускія пратэсты была неадназначнай, нават некалькі «пасіўнай».
Краіны Балтыі і Польшча, якія маюць «свой вопыт савецкай акупацыі», увялі санкцыі супраць Лукашэнкі і прапанавалі падтрымку беларускай апазыцыі.
Аднак, здаецца, Нямеччына і Францыя часткова прыслухаліся да «просьбы» Пуціна ня ўмешвацца ў падзеі ў Беларусі. Эўрапейскі Зьвяз яшчэ пакуль не ўводзіў жорсткіх санкцый супраць Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падзякаваў Расеі, якая «падключылася ў цяжкую хвіліну і дапамагла «сур’ёзна стабілізавацца»Але такая асьцярожнасьць у дачыненьні да Беларусі з боку Эўропы супрацьпастаўляецца адважным заявам Ангелы Мэркель адносна атручваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Яна папярэдзіла Крэмль аб магчымым завяршэньні праекту газаправоду «Паўночны струмень-2», калі Расея ня возьмецца за належнае расьсьледаваньне атручваньня Навальнага.
ЭЗ павінен рашуча рэагаваць на падзеі ў Беларусі. Расейскае вайсковае ўварваньне ў краіну ад самага пачатку было малаверагодным. Але Пуцін хоча, каб Лукашэнка пачаў актыўнае супрацоўніцтва Беларусі і Расеі, прадставіўшы расейскаму лідэру кантроль над абаронай Беларусі, унутранай бясьпекай і пэўнымі ключавымі эканамічнымі актывамі краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці гатовы Пуцін увесьці войскі ў Беларусь і ці салідарызаваўся ён з ЛукашэнкамАднак беларусы не зьбіраюцца падпарадкоўвацца ўладзе Масквы.
Беларусь заслугоўвае падтрымкі з боку ЭЗ. Эўрапейскі Зьвяз павінен увесьці санкцыі супраць Лукашэнкі і ягоных прыхільнікаў, рэзюмуе часопіс The Economist.