Прадстаўнік Ватыкану сустрэнецца сёньня зь міністрам Макеем

Ватыкан

Рабочы візыт у Беларусь сакратара па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята Сьвятога Пасаду, архібіскупа Пола Рычарда Галахера, адбудзецца 11-14 верасьня, паведамляе прэс-служба МЗС.

Сёньня з архібіскупам сустрэнецца міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліт Кандрусевіч зьвярнуўся з-за мяжы: «Пралілася кроў, тысячы людзей зняволеныя, шмат пакалечаных»

31 жніўня лідэра беларускіх каталікоў мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча не пусьцілі ў Беларусь, калі ён вяртаўся з Польшчы, нягледзячы на тое, што ён грамадзянін Беларусі. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі атрымаў скаргу ад Кандрусевіча.

«Скарга разглядаецца, ці падрыхтаваны ўжо адказ, на гэты момант сказаць не магу. Паводле закону мы маем на гэта 15 сутак», — сказаў Свабодзе афіцыйны прадстаўнік Памежнага камітэту Антон Бычкоўскі.

Тлумачэньняў, на якой падставе дзейнічае забарона на ўезд грамадзяніну Беларусі ў сваю краіну, там па-ранейшаму няма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада канфэрэнцый каталіцкіх біскупаў Эўропы падтрымала архібіскупа Кандрусевіча, якому не даюць вярнуцца ў Беларусь