28 жніўня, на наступны дзень пасьля масавага затрыманьня журналістаў у Менску і Берасьці, Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала старшыні Сьледчага камітэту заяву аб узбуджэньні крымінальнай справы па факце перашкоды законнай дзейнасьці супрацоўнікаў СМІ.
У дакумэнце на чатырох аркушах падрабязна апісваліся абставіны надзвычайнага здарэньня, а таксама абгрунтаваньне неабходнасьці распачаць крымінальную справу паводле прыкметаў артыкулу 198 Крымінальнага кодэксу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ патрабуе завесьці крымінальную справу за перашкоду працы журналістаў10 верасьня Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала адказ ад начальніка аддзелу па працы са зваротамі грамадзянаў цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту.
«Паведамляем, што выкладзеная ў звароце інфармацыя па сутнасьці носіць абстрактны характар, у сувязі з чым падставаў для правядзеньня Сьледчым камітэтам праверак і прыняцьця рашэньняў у парадку, вызначаным Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, ня маецца», — гаворыцца ў адказе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі пазбавілі акрэдытацыі чатырох карэспандэнтаў Свабоды, а таксама шэраг іншых журналістаў замежных СМІ. СЬПІС27 жніўня ў Менску на плошчы Свабоды, на плошчы Незалежнасьці, на праспэкце Незалежнасьці, а таксама ў Берасьці супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі затрыманыя 47 журналістаў.
Міліцыянты ў адвольным парадку зьнішчалі зыходныя матэрыялы здымкаў, якія ўяўляюць сабой інтэлектуальную ўласнасьць журналістаў і СМІ. Усё гэта суправаджалася пагрозамі пашкоджаньня прафэсійнай тэхнікі журналістаў.