Выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў паведаміў, што сёньня затрымалі адваката Ільлю Салея.
УЖЫВУЮ Месяц пратэстаў. Калесьнікава на Валадарскага. Ціханоўская ў Варшаве. Знака затрымалі. Ператрусы ў Каардынацыйнай радзе
«Цяпер мы найбольш перажываем за нашых калег. Сёньня ў нас у штабе прайшоў ператрус. Затрымалі Максіма Знака, таксама затрымалі адваката Ільлю Салея, які таксама актыўна ўдзльнічаў у нашай працы», — сказаў Іван Краўцоў у інтэрвію ўкраінскай службы Радыё Свабода.
Ён заклікаў максымальна падтрымаць іх, каб яны выйшлі на волю.
Затрыманьнне Салея Свабодзе пацьвердзілі ў штабе Віктара Бабарыкі.
Ільля Салей — юрыст адвакацкага бюро Borovtsov & Salei. Быў адным з адвакатаў Віктара Бабарыкі.
Паводле Краўцова, справа на Салея заведзеная па артыкуле 361 Крымінальнана кодэксу: Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі Максіма Знака з Каардынацыйнай рады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У кватэрах прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады Калесьнікавай, Знака і Салея ператрусы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марыя Калесьнікава знайшлася ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага