Павал Латушка ня верыць у шчырасьць Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў пра намер правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары пасьля канстытуцыйнай рэформы.
«Выбары трэба праводзіць ужо заўтра пры разуменьні таго, што будуць вызваленыя ўсе палітвязьні, спынены перасьлед іншадумцаў, створана здаровая атмасфэра ў краіне і адноўлена законнасьць. Гэта павінны быць сумленныя, адкрытыя выбары. Іх можна праводзіць адначасова з канстытуцыйнай рэформай, але ніяк не пасьля», — сказаў Павал Латушка «Інтэрфаксу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Латушка расказаў пра вяртаньне ў БеларусьНа яго думку, адкладаючы правядзеньне выбараў, беларускія ўлады спрабуюць выйграць час.
«Гэта гульня на час, каб стварыць умовы для захаваньня дзейнай улады. Але гэта немагчыма ў сёньняшняй сытуацыі, калі народ катэгарычна супраць. Нельга праводзіць выбары пасьля канстытуцыйнай рэформы. Гэта расьцяг у часе, а значыць, гады стагнацыі, парушэньня правоў чалавека, новыя палітвязьні і выдварэньне людзей зыходзячы зь іх палітычных поглядаў. Такое недапушчальна», — перакананы ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Калі я сыду, маіх прыхільнікаў будуць рэзаць!»Аляксандар Лукашэнка ня выключыў датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў пасьля правядзеньня канстытуцыйнай рэформы.
«Мы гатовыя правесьці рэформу Канстытуцыі, пасьля гэтага не выключаю датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў», — працытаваў яго галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва» Раман Бабаян, які 8 верасьня ўдзельнічаў у запісе інтэрвію зь беларускім кіраўніком.