Ціханоўская выступае ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. УЖЫВУЮ

Сьвятлана Ціханоўская

Кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская мае выступіць па відэасувязі перад камітэтам у палітычных справах і дэмакратыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ).

Таксама ў дыскусіі, прысьвечанай сытуацыі ў Беларусі пасьля выбараў 9 жніўня, мае ўдзельнічаць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч.

Дыскусія пачынаецца аб 11-й гадзіне паводле менскага часу. ПАРЭ і тэлеканал «Настоящее время» вядуць жывую трансьляцыю.

Беларусь падала заяўку на далучэньне да Рады Эўропы ў 1993 годзе, але статус беларускага парлямэнту як спэцыяльна запрошанага ў ПАРЭ быў прыпынены ў 1997, пасьля непрызнанага апазыцыяй і міжнароднай супольнасьцю канстытуцыйнага рэфэрэндуму. Аднак ПАРЭ ад таго часу працягвае дыялёг з уладамі і з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуса, які скончыў МДУ і Сарбону, вінавацяць у арганізацыі беспарадкаў