У нядзелю шкляныя дзьверы ў менскую кавярню O’Petit на праспэкце Пераможцаў, дзе схаваліся ўдзельнікі Маршу Адзінства, разьбілі сілавікі.
Сярод іх быў і Мікалай Карпянкоў, кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС.
Сёньня тут з самай раніцы чарга па каву. Людзі прыйшлі падтрымаць уладальніка і працаўнікоў кавярні.
«Чакаць кавы трэба ня менш за гадзіну. Я ўжо сваю адстаяла, але бачу, што цяпер яна стала яшчэ даўжэйшаю», — расказала Свабодзе жыхарка Менску, якая даслала некалькі здымкаў зь месца падзеяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратар Пуціна назваў зьбіцьцё пратэстоўцаў у Менску і пабітае шкло ў кавярні «хуліганскімі выхадкамі»