На сустрэчы з Лукашэнкам кіраўнік СК Іван Наскевіч заявіў, што Сьледчы камітэт сёлета «спакойна і плянамерна выконвае свае задачы па прызначэньню», паведамляе Белта.
«Узровень злачыннасці ў краіне знізіўся прыкладна на 8% у параўнаньні з папярэднім годам. Адпаведна, зьменшылася і нагрузка на Сьледчы камітэт», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Злачынствы супраць чалавечнасьці». Праваабаронцы зафіксавалі больш за 500 сьведчаньняў ужываньня катаваньняў да пратэстоўцаўПаводле Наскевіча, зьмянілася структура злачыннасьці, нахіл адбыўся ў бок злачынстваў у сфэры інфармацыйных тэхналёгій.
«Гэта тэндэнцыя апошніх гадоў. Колькасьць гэтых злачынстваў няўхільна расьце, і праваахоўны блок таксама пераарыентаваўся на тое, каб раскрываць злачынствы падобнага роду з дапамогай тых жа інфармацыйных тэхналёгій», — адзначыў Іван Наскевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт адказаў на зварот БХК аб масавых катаваньнях пратэстоўцаў міліцыянтамі