Міністар замежных спраў Чэхіі Томаш Пэтршычэк
заявіў, што сьпіс асобаў, якія падпалі пад санкцыі, можа быць дапоўнены.
«Лічу, што санкцыі ЭЗ уступяць у сілу не пазьней 21 верасьня, — заявіў міністар у эфіры Чэскай тэлевізіі. — Першапачаткова ў санкцыйных сьпіс уваходзілі 20 асобаў, адказных за маніпуляцыі падчас выбараў і прымяненьне сілы супраць удзельнікаў акцый пратэсту. Мы зноў назіраем жорсткае абыходжаньне зь мірнымі дэманстрантамі, так што гэты сьпіс у бліжэйшыя дні мы можам пашырыць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Чэхіі заклікаў пералічыць галасы на беларускіх выбарахПаводле міністра, Эўразьвяз ставіць на мэце пачатак перамоваў паміж беларускімі ўладамі і апазыцыяй. Акрамя таго, заявіў ён, кіраўніцтва Беларусі павінна выканаць абавязаньні, якія вынікаюць зь сяброўства краіны ў АБСЭ, і забясьпечыць, у прыватнасьці, дзейнасьць на тэрыторыі краіны місіі гэтай міжнароднай арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія прапануе бясплатную мэдычную дапамогу і рэабілітацыю пацярпелым ад гвалту ў Беларусі