У эфіры тэлеканалу СТВ міністар унутраных спраў Юры Караеў заявіў, што 30 супрацоўнікаў міністэрства па-ранейшаму знаходзяцца ў шпіталях «зь цяжкімі пашкоджаньнямі».
«Нас тут спрабуюць затроліць нейкімі сінякамі, а я скажу так: калі з 9-га па 10-га восем наездаў спэцыяльна зробленых, 11 пацярпелых, у некаторых трайныя пераломы, дзякуй Богу, што ўсе жывыя. Гэта можна параўнаць зь сінякамі? Кажуць пра жорсткасьць беларускай міліцыі, а я хачу сказаць так: больш гуманнай, вытрыманай і халаднакроўнай міліцыі няма нідзе ў сьвеце».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень-2020. Мы — сьведкі. „У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму“. АБНАЎЛЯЕЦЦА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Злачынствы супраць чалавечнасьці». Праваабаронцы зафіксавалі больш за 500 сьведчаньняў ужываньня катаваньняў да пратэстоўцаўРаней экспэрты ААН заявілі, што ім вядома пра 450 задакумэнтаваных выпадкаў катаваньняў і жорсткага абыходжаньня зь людзьмі, пазбаўленымі волі пасьля «спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў» 9 жніўня, якія прывялі да масавых пратэстаў і арыштаў. Месцазнаходжаньне і стан здароўя як найменей 6 чалавек невядомыя іх сваякам. Таксама экспэрты ААН атрымалі паведамленьні пра гвалт у адносінах да жанчын і дзяцей, у тым ліку пра сэксуальны гвалт і згвалтаваньне гумовымі дубінкамі.