Як і 30 жніўня, у калёне на праспэкце Пераможцаў прайшла асобная група з трох дзясяткаў чалавек — яны несьлі плякат «Спартоўцы з народам». Там шмат вядомых атлетаў, ім гукаюць: «Спартоўцы, малайцы!».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы адчулі сябе сілай, якая можа рабіць цуды». Баскетбаліст Ягор Мешчаракоў пра сваю пазыцыю і ўдзел у маршах пратэстуУ першых шэрагах былі баскетбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі Ягор і Мікіта Мешчараковы, чэмпіён сьвету і Эўропы ў самба Сьцяпан Папоў, рэкардсмэнка сьвету ў кіданьні ядра Надзея Астапчук, чалец зборнай краіны ў трыятлёне Валянціна Зелянкевіч, гандбаліст Канстанцін Якаўлеў, валейбаліст Артур Удрыс ды іншыя.