Разам зь юрыстамі ініцыятыўная група руху «Белыя Халаты» падрыхтавала дакумэнты для рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня супрацоўнікаў аховы здароўя, а таксама статут аб’яднаньня, паведаміў рух у Тэлеграме.
Мэта аб’яднаньня — забесьпячэньне законнай, бясьпечнай, прафэсійнай дзейнасьці супрацоўнікаў сыстэмы аховы здароўя.
Сярод яго задачаў:
- Абарона мэдработнікаў (прававая і юрыдычная), дапамога ім пры працаўладкаваньні, абарона інтарэсаў мэдычных арганізацый любой формы ўласнасьці.
- Супрацоўніцтва зь міжнароднымі мэдычнымі арганізацыямі і асацыяцыямі па правядзеньні / арганізацыі навучаньня / майстар-клясаў / трэнінгаў мэдработнікаў.
- Удзел у распрацоўцы / забесьпячэньне аднолькавага выкананьня патрабаваньняў заканадаўства ў сфэры аховы здароўя на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
- Фармаваньне юрыдычных службаў у ахове здароўя, якія будуць абараняць інтарэсы мэдыкаў пры разборы скаргаў, да суду і ў судзе.
- і інш. (цалкам можна пачытаць тут)
У хуткім часе аб’яднаньне плянуюць зарэгістраваць. Стаць яго заснавальнікам цяпер прапануюць любому ахвотнаму, хто мае мэдычную адукацыю або займаецца дзейнасьцю, зьвязанай з аховай здароўя, жыве ў Беларусі і можа цягам трох дзён быць у Менску для падпісаньня дакумэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля пратэстаў мэдыкаў міністэрства здароўя звольніла дырэктара НРПЦ «Кардыялёгія»