Нягледзячы на абурэньне жыхароў, у Гомлі аднавілі ўзьвядзеньне мачты для сьцяга за 1,5 мільёна

Ілюстрацыйнае фота

У Гомлі, нягледзячы на пратэсты жыхароў, пачалі ўсталёўваць 60-мэтровы тронец для сьцяга за паўтара мільёна рублёў. Супраць яго будаўніцтва падпісаліся больш за 4,5 тысячы чалавек.

Раней пасьля хвалі абурэньня ўлады прыпынялі рэалізацыю праекту і нават абяцалі, што тронца ня будзе.

Дагэтуль жыхары Гомля і журналісты ня здолелі даведацца, на чыю замову ўзводзяць мачту і за чые грошы. На пляцоўцы няма пашпарту абʼекту, улады на пытаньні не адказваюць.

Аўтары пэтыцыі супраць зьяўленьня мачты ў Гомлі абураліся тым, што ўлады марнуюць грошы, якія прыдаліся б фінансаваць сацыяльную сфэру — дарогі, дзіцячыя садкі, школы і паліклінікі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як расейская прапаганда захапіла БТ і пры чым тут журналісты з Расеі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня ўпэўнены, што Лукашэнка захавае ўладу». Навошта мясцовыя ўлады выдаляюць з сайтаў інфармацыю пра выбары

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі адмовіліся будаваць мачту для сьцяга за 600 тысяч даляраў, супраць якой пратэставалі гараджане