Паводле МУС Беларусі, у краіне ў мінулую пятніцу прайшлі 22 грамадзка-палітычныя масавыя акцыі пратэсту ў 13 паселішчах.
У іх, паводле МУС, узялі ўдзел каля тысячы чалавек. У Менску несанкцыянаваныя акцыі былі ў некалькіх месцах.
Найбольшай акцыяй стаў марш жанчын: а 18-й гадзіне людзі прайшлі ад Камароўскага рынку да плошчы Незалежнасьці, дзе правялі мітынг.
Міліцыя за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымала 41 чалавека.
Да разгляду ў судах справаў паводле адміністрацыйных пратаколаў у ізалятары зьмешчаны 21 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы: за пятніцу міліцыя затрымала 27 пратэстоўцаў. Сьпіс