«Шмат у каго з нас у кожнай сям’і цяпер ёсьць той, хто быў на пратэстах або проста глядзеў, сядзеў дзесьці на лаўцы са сваёй дзяўчынай ці выходзіў у краму, а затым апынуўся ў аўтазаку», — сказала вядомая беларуская гімнастка Меліціна Станюта ў інтэрвію The Guardian.
Станюта, якая ў Інстаграме асудзіла затрыманьні каля крамы symbal.by і ў выніку была вымушаная звольніцца з АНТ, сказала, што не разумее, чаму яе калегі-спартоўцы не выказваюцца публічна пра пасьлявыбарчыя падзеі ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паказалі пост і сказалі — „вось прычына“», — Меліціна Станюта пра сваё звальненьне з тэлеканалу АНТ«Я проста не магла маўчаць, — пракамэнтавала Станюта сваё выказваньне, якое каштавала ёй пасады вядоўцы спартовай рубрыкі на тэлеканале. — Мае словы тычыліся толькі закону і таго, што мы жывем у дэмакратычнай краіне. Калі мы не парушаем закон, мы знаходзімся пад абаронай. Але калі вы стаіце ў чарзе ў краму, то вас могуць кінуць у аўтазак».