Міністэрства лічбавай трансфармацыі Ўкраіны стварыла адмысловы партал, які дапамагае супрацоўнікам беларускіх ІТ-кампаній пераяжджаць для працы ва Ўкраіну.
«Мы адкрываем адмысловы вэб-партал, на якім ёсьць уся інфармацыя для таго, каб спэцыялісты маглі пераехаць ва Ўкраіну, папрацаваць тут пэўны час або ўвогуле застацца ва Ўкраіне. Служба падтрымкі працуе ў рэжыме 24/7 і ўжо дапамагае спэцыялістам зь Беларусі. Для нас сёньня вельмі важна правільна арганізаваць гэты працэс, каб паказаць гнуткасьць нашай дзяржавы, што мы можам хутка адаптавацца, ухваляць рашэньні і дапамагаць крэатыўным людзям з усяго сьвету», — заявіў віцэ-прэм’ер-міністар Украіны Міхайла Фёдараў, які адначасова ачольвае Міністэрства лічбавай трансфармацыі Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва абяцае беларусам гуманітарную дапамогу, стыпэндыі, запросіць ІТ-кампанііУ сваю чаргу, намесьнік міністра лічбавай трансфармацыі Аляксандар Барнякоў дадаў, што за апошнія два тыдні ва Ўкраіну ўехалі больш як 4,5 тысячы грамадзян Беларусі:
«Зь іх каля 300 прадстаўнікоў ІТ-індустрыі, якім мы дапамаглі прыехаць сюды, атрымаць дакумэнты, знайсьці сабе месца і пачаць працаваць з Украіны».
У прыватнасьці, прадстаўнікі вэб-парталу belarustoukraine.com у супрацы з украінскімі кампаніямі і ІТ-супольнасьцю дапамагаюць беларускім ІТ-спэцыялістам афіцыйна працаўладкавацца ва Ўкраіне і атрымаць від на жыхарства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хачу, каб мая краіна не ператваралася ў Паўночную Карэю». Мікіта Мікада пра ператрусы ў менскім офісе PandaDocАдначасова Міхайла Фёдараў заявіў пра намер стварыць да пачатку 2021 году віртуальную свабодную эканамічную зону для ІТ-кампаній з асаблівым падатковым, фінансавым і прававым рэжымам. Гэты праект называецца «Дія. City», а заканадаўчую базу будзе дапамагаць распрацоўваць Дзяніс Алейнікаў — адзін з аўтараў заканадаўства аб дзейнасьці беларускага Парку высокіх тэхналёгій.
Міхайла Фёдараў паведаміў, што Дзяніс Алейнікаў цяпер будзе працаваць ягоным дарадцам і галоўным юрыдычным спэцыялістам і «амбасадарам праекту „Дія. City“ ў краінах СНД і Эўропе».
«Для мяне „Дія. City“ — не замест Парку высокіх тэхналёгій, а разам. Мы братнія народы, і я хачу, каб увесь усясьветны ТОП ІТ-прадуктаў, першая іх „дзясятка“ была са сьцягамі Ўкраіны і Беларусі», — заявіў Дзяніс Алейнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэкорд: экспарт IT-паслугаў зь Беларусі вырас за год на траціну, перавысіў 2 млрд даляраўДзяніс Алейнікаў — старшы партнэр юрыдычнай фірмы «Алейнікаў і Партнэры». Ён быў адным з аўтараў дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі». Пазьней увайшоў у склад створанай беларускім урадам Рады па разьвіцьці лічбавай эканомікі.