Славаччына вылучыць 250 тысяч эўра на падтрымку беларусаў, якія сталі ахвярам рэпрэсіяў

Slovakia -- flag

Славаччына створыць фонд для падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці пасьля несвабодных, недэмакратычных і сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў, паведаміў Nový Čas.

На падтрымку беларусаў, якія сталі ахвярамі рэпрэсіяў, плянуюць вылучыць 250 тысяч эўраў.

У якасьці адной з формаў падтрымкі мяркуюць выдаць да 20 дадатковых стыпэндыяў беларускім студэнтам для вучобы ў Славаччыне. Цяпер у Славаччыне на дзяржаўнай стыпэндыі вучацца 2 беларусы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У БДУ на студэнтак філфаку выклікалі АМАП за цытаты клясыкаў на асфальце
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ліцэй БДУ асудзіў гвалт на менскіх вуліцах. ЗАЯВА