Атручэньне любога чалавека таксычным рэчывам нэрвова-паралітычнага дзеяньня лічыцца выкарыстаньнем забароненай хімічнай зброі. Пра гэта 3 верасьня заявіла Арганізацыя дзеля забароны хімічнай зброі ў сувязі з выпадкам расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
2 верасьня ўрад Нямеччыны паведаміў, што Навальнага атруцілі ядам з групы «Навічок». Сьляды атруты ў арганізьме Навальнага паказалі тэсты, праведзеныя спэцыяльнай лябараторыяй Бундэсвэру на просьбу лекараў з клінікі «Шарытэ», дзе знаходзіцца пацыент.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль заявіў, што да адлёту ў Нямеччыну ў аналізах Навальнага атруты не было3 верасьня Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расеі Міхаілам Мішусьціным назваў інфармацыю аб атручэньні Навальнага фальсыфікацыяй з боку Нямеччыны і Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка назваў інфармацыю аб атручэньні Навальнага фальсыфікацыяй