Лукашэнка на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расеі Мішусьціным назваў інфармацыю аб атручэньні Аляксея Навальнага фальсыфікацыяй, перадае БЕЛТА.
«Я заўважыў, назіраючы за расейскімі падзеямі, у іх — Захаду — новая фішка зьявілася. Зноў «Навічок», зноў атручэньне. Дык я вам павінен сказаць, што ўчора ці пазаўчора, я дакладна ня памятаю, да выступу Мэркель (яна заявіла, што яму — Навальнаму — хацелі закрыць рот) мы перахапілі размову. Мы так разумеем, Варшава размаўляе з Бэрлінам. Два абанэнты на сувязі. Перахапіла наша радыёэлектронная вайсковая выведка. Паколькі там (на заходніх рубяжах Беларусі .— БелТА) разгорнутыя часткі і мы, вядома, вядзём і ў радыёсфэры проціборства з натаўцамі. І мы перахапілі цікавую размову, якую (я вам дам пачытаць яе, мы падрыхтуем і накіруем у ФСБ) выразна стведчыць пра тое, што гэта фальсыфікацыя. Ніякага атручваньня Навальнага не было», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль заявіў, што да адлёту ў Нямеччыну ў аналізах Навальнага атруты не было ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заява ўраду ФРГ: Расейскага апазыцыянэра Навальнага атруцілі ядам з групы «Навічок»