Польскія эўрадэпутаты абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі. Яны хочуць, каб Эўразьвяз наклаў санкцыі на Аляксандра Лукашэнку.
Як паведамляе Польскае радыё, сустрэча дэпутатаў Польскага клюбу ў Эўрапарлямэнце доўжылася паўтары гадзіны. Запрашэньне прадстаўнікам розных партый накіравалі дэпутаты «Права і справядлівасьці» Ганна Фатыга і Рышард Лягутка.
«Згода, разуменьне, гатоўнасьць да супрацы, — у адзін голас заявілі эўрадэпутаты ад усіх палітычных партый. — Ініцыятывы прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага прыносяць вынікі. Мы поўныя рашучасьці і будзем прасоўваць пазыцыю сваёй краіны. Гэта важна», — сказала Ганна Фатыга.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 40 гадоў «Салідарнасьці». Навука пасьпяховага польскага супраціву таталітарнай сыстэме для сьвету і для БеларусіДэпутаты сышліся ў думцы, што эўрапейская супольнасьць не павінна адмаўляцца ад беларускага пытаньня, а таксама фінансавай і эканамічнай падтрымкі.
Падчас дыскусіі таксама абмяркоўвалася тэма санкцый супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Палякі пагадзіліся ў тым, што Аляксандар Лукашэнка абавязкова павінен быць у чорным сьпісе Эўразьвязу.
Як паведамляе Польскае радыё, у сьпісе, узгодненым экспэртамі Эўразьвязу, пакуль што 17 чалавек, але беларускага кіраўніка там няма.
Сьпіс мяркуецца разгледзець на наступным тыдні. Пры гэтым удакладняецца, што тыя ці іншыя прозьвішчы могуць быць дададзеныя ў любы час.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча: няма ані памежных, ані геапалітычных, ані вайсковых рухаў адносна БеларусіЭўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі перакананы, што павінны быць уведзеныя санкцыі і супраць Расеі — найперш за гібрыдную дзейнасьць у Беларусі. На яго думку, мусяць быць задзейнічаныя самыя жорсткія захады, аж да выключэньня Расеі зь міжнароднай сыстэмы фінансавых разьлікаў SWIFT.